Колькасць ахвяраў тэракту ў егіпецкай мячэці перавысіла 300 чалавек


У выніку тэракту ў мячэці на поўначы Сінайскага паўвострава 24 лістапада загінулі 305 чалавек, сярод якіх 27 былі дзецьмі. Яшчэ 128 чалавек атрымалі раненні. Тэракт называюць найбуйнейшым у сучаснай гісторыі Егіпту.

Пакуль ніводная тэрарыстычная групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за напад. Але паводле егіпецкай пракуратуры, баевікі мелі пры сябе сімволіку «Ісламскай дзяржавы», паведамляе Reuters.

Тэракт адбыўся 24 лістапада ў мячэці Аль-Раўда ў 40 км ад адміністрацыйнага цэнтры Сіная – гораду Эль-Арыш.

Ісламскія тэрарысты спачатку арганізавалі выбух у мячэці, а потым, заблакаваўшы выхады з будынку, адкрылі агонь па людзях, якія спрабавалі пакінуць мячэць.

Пасля тэракту егіпецкія беспілотнікі нанеслі ўдары па машынам з баевікамі, якія ўдзельнічалі ў нападзе – 15 тэрарыстаў былі забітыя.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў