КНДР правяла новыя ракетныя выпрабаванні


Паўночная Карэя выпусціла дзве балістычныя ракеты малой далёкасці раніцай 31 ліпеня. Гэта ўжо другія ракетныя выпрабаванні на працягу тыдня. Пра гэта паведамляе Reuters.

Запуск ракетаў, па інфармацыі паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў, быў ажыццёўлены з паўвыспы Хадо на ўсходнім узбярэжжы КНДР. Ракеты праляцелі адлегласць у 250 кіламетраў і былі падобныя на тыя, што КНДР запусціла 25 ліпеня.

«Дзеянні Паўночнай Карэі не дапамагаюць зняць ваенную напружанасць і не спрыяюць перамовам», – заявілі ў МЗС Паўднёвай Карэі. Сеул заклікаў КНДР спыніць запускі ракет.

Вашынгтон пакуль не пракаментаваў новыя ракетныя выпрабаванні КНДР.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў