Кітайцы ўзарвалі 15-павярховы гатэль за 10 секундаў (ВІДЭА)

ВІДЭА

Відэа разбурэння элітнага комплексу ў горадзе Чжуншань апублікавалі жыхары суседніх дамоў і відавочцы.

Гарадскія ўлады палічылі будынак састарэлым і загадзя папярэдзілі гараджанаў, што перакрыюць некалькі прылеглых дарог.

Гатэль Zhongshan Yuyan прызналі гістарычным будынкам. Тут месцілася чатырохззоркавая гасцініца з рэстаранамі і дарагімі крамамі. Што паставяць на яе месцы, пакуль невядома.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары