Кіроўцу «Аўдзі», якога даганялі супрацоўнікі ДАІ, аштрафавалі


Парушальніка Правіл дарожнага руху, які не рэагаваў на патрабаванні ДАІ, у выніку чаго супрацоўнікі міліцыі вымушаны былі ўжываць табельную зброю, пакаралі буйным штрафам.

Суд Фрунзенскага раёна Менску разгледзеў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да 65-гадовага кіроўцы «Аўдзі-80». Парушальнік мусіць выплаціць штраф у памеры 45 базавых велічынь на суму больш за 1 102 рублёў.

Пастанова можа быць абскарджана ў Менскім гарадскім судзе.

18 верасня амаль цэлую гадзіну супрацоўнікі ДАІ пераследавалі кіроўцу на аўтамабілі «Аўдзі 80» з расейскай рэгістрацыяй. Пагоня распачалася яшчэ ў Менскім раёне.

Hавiны
Уцякаў ад ДАІ, але чаму? – Патлумачыць не змог
2018.09.19 00:03
І толькі пасля таго, як парушальнік урэзаўся ў прыпаркаваныя аўтамабілі экіпажы ДАІ здолелі заблакаваць «Аўдзі». Кіроўца быў затрыманы.

За стырном быў грамадзянін Беларусі, 1953 года нараджэння. Правы адпаведнай катэгорыі ў яго ёсць, быў цвярозы.

«Прычыну неадэкватных паводзін і шматлікіх парушэнняў ПДР патлумачыць не змог», – інфармуе ГУУС Менгарвыканкаму.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў