Эвальд Навотны заклікае абкладаць крыптавалюту падаткам на дададзеную вартасць, бо біткоін не з’яўляецца афіцыйнаю плацежнаю адзінкаю.
Таксама кіраўнік Цэнтрабанку прапануе прымусіць прадстаўляць асабістыя дадзеныя ўсіх удзельнікаў здзелак з крыптавалютамі. Гэта дазволіць спыніць практыку «адмывання грошай» пры дапамозе крыптавалюты, мяркуе Навотны.
«Не павінна быць такога, каб урады прымалі рашэнне адмовіцца ад банкноты ў € 500 у звязку з барацьбою з адмываннем грошай і пры гэтым скрозь пальцы глядзелі на тое, як «спрытна ва ўсім свеце адмываюцца грошы праз біткоіны», заявіў ён у інтэрвʼю газеце «Süddeutsche Zeitung», апублікаваным у сераду, 3 студзеня», піша dw.com.
ЮВ, belsat.eu