Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Лукашэнка адхіліў усе прапановы дыялогу і «робіць стаўку на гвалт»


Кіраўнік МЗС ФРГ Гайка Маас на агульнапалітычных дэбатах Генеральнай Асамблеі ААН заявіў пра неабходнасць ЕЗ адказаць на гвалт Лукашэнкі ў дачыненні беларусаў.

«Мы неаднаразова заклікалі Лукашэнку падтрымаць нацыянальны дыялог пры пасярэдніцтве АБСЕ. Аднак ён адхіліў усе прапановы і працягвае ісці па шляху гвалту і падаўлення [пратэстаў]. Гэта таксама павінна мець наступствы, калі мы сур’ёзна ставімся да нашых каштоўнасцям і міжнародных пагадненняў. Мы абмяркоўваем гэта ў Еўрапейскім звязе», – цытуе яго ТАСС.

Агульнапалітычныя дэбаты праходзяць з 22 да 29 верасня ў фармаце загадзя запісаных відэавыступаў.

belsat.eu

Стужка навінаў