Кіраўнік МУС прызнаў, што 2020 год быў цяжкім для міліцыянтаў

Іван Кубракоў. Фота: БелТА

Міністр унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў запісаў навагодні відэазварот, у якім прызнаў, што мінулы год быў цяжкім для ягоных падначаленых.

«2020-ы сапраўды быў цяжкім. Цяжкім для працаўнікоў органаў унутраных справаў, ды і ў цэлым для сістэмы органаў унутраных справаў. Нягледзячы на велізарную колькасць праведзеных несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, на тыя беспарадкі, той хаос, які спрабавалі пасеяць у гарадах нашай рэспублікі асобныя катэгорыі грамадзянаў, усе гэтыя спробы былі спынены супрацоўнікамі органаў унутраных справаў. Нягледзячы на велізарную фізічную нагрузку, псіхалагічную нагрузку на нашых працаўнікоў, яны з гонарам і годнасцю выканалі свае службовыя абавязкі», – сказаў кіраўнік МУС.

Ён падзякаваў сем’ям міліцыянтам, «хто чакае заўсёды ўдома, хто падтрымлівае ў гэты нялёгкі час».

На соднях Новы год сустрэнуць больш як 100 чалавек

  • Пасля 9 жніўня ў Беларусі зафіксавана больш як 32 тыс. затрыманняў удзельнікаў акцыяў пратэсту. Шмат хто з іх быў збіты.
  • Каля 900 чалавек затрыманыя паводле крымінальных справаў.
  • Ніводнай крымінальнай справы ў дачыненні да міліцыянтаў за гвалт у дачыненні да дэманстрантаў не пачалі.

МГ belsat.eu

Hавiны