Кікбаксёр Дзмітрый Шакута пасля доўгага перапынку з'явіўся на публіцы


Спартоўца, якога звязваюць з забойствам Рамана Бандарэнкі, сыграў у хакей за аматарскі клуб «Бастыён-2», перадае Tribuna.

Дзмітрый Шакута выйшаў на лёд упершыню за доўгі час.
Фота: скрыншот by.tribuna.com

Сёння кікбаксёр Дзмітрый Шакута, упершыню за месяц, з’явіўся ў хакейным матчы. Ён згуляў за аматарскі клуб «Бастыён-2». А галкіперам у гэтым матчы быў Дзмітрый Баскаў.

Дагэтуль Шакута выходзіў на лёд ажно 13 лістапада, на наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі.

Імёны Дзмітрыя Шакуты і Дзмітрыя Баскава шчыльна звязаныя з забойствам Рамана Бандарэнкі. Як сведчаць запісы відэакамераў, а таксама злітыя размовы, менавіта яны збілі і запіхалі Раману ў бус на плошчы Пераменаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў