КДБ баіцца акцыі Маладога Фронту да 29 кастрычніка – Дня памяці ахвяраў КДБ?


Наста Дашкевіч у Facebook напісала, што спецслужбы паўсюль выдаляюць навіны аб закліках прыйсці і ўшанаваць забітых пісьменнікаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў 29 кастрычніка а 19:00 да будынку КДБ.

29 кастрычніка 1937 года – адна з самых страшных дат у гісторыі Беларусі. Так у ноч з 29 на 30 кастрычніка ў сутарэньнях КДБ было расстраляна больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. Па расстрэльным спісе, які падпісаны ў тым ліку Сталіным і Молатавым, былі забіты такія выбітныя дзеячы культуры Беларусі як Алесь Дудар, Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Валеры Маракоў, Васіль Сташэўскі, Тодар Кляшторны, Янка Нёманскі.

Малады Фронт заклікае 29 кастрычніка а 19:00 сабрацца пад будынкам КДБ на акцыю памяці ахвяраў НКВД/КДБ са знічкамі і з партрэтамі забітых камуністычнымі карнікамі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў