Кацянё пачало службу ў амерыканскай паліцыі


Паліцыя ў амерыканскім штаце Мічыган запісала ў свае шэрагі новага афіцэра, які адрозніваецца доўгімі вусамі, вострымі кіпцюрамі і падвышанай пухнатасцю.

10-тыднёвае кацянё стала першым сябрам «кацінага падраздзялення» дэпартамента паліцыі гораду Трой, піша партал Detroit News.

Навабранец стаміўся пасля трэнаванняў. Крыніца – Тўітэр дэпартамента паліцыі гораду Трой.

У сакавіку 2018 года паліцыя гораду абяцала прыняць на службу ката, калі за месяц Тўітэр падраздзялення набярэ 10.000 сябраў.

Паліцыя пачала інтэрв’ю з магчымымі навабранцамі – і першапачаткова выбрала кацяня па імені Лапкафіцэр Бэджэс. Аднак аказалася, што кацянё хварэе і не зможа выконваць службовыя абавязкі.

На службу быў прыняты Лапкафіцэр Пончык, які падняў правую лапку, пакуль яму чыталі ягоную прысягу «быць смелым, сумленным, моцным, цікаўным, адказным і талерантным да сабачага паліцэйскага падраздзялення».

Два афіцэра на службе. Крыніца – твітэр дэпартамента паліцыі гораду Трой.

Афіцыйныя абавязкі Лапкафіцэра – зʼяўляцца на публічных мерапрыемствах паліцыі і забяспечваць сваім сяброўствам іншых афіцэраў. Паліцыя таксама плануе прадаваць мерчандайз – саколкі і кубкі – са сваім «татэмам», здабыткі ад чаго пойдуць на дабрачыннасць.

Аляксандр Гелагаеў, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары