Касцюшка зноў аб’яднаў ЗША і народы Першай Рэчы Паспалітай


Падчас імпрэзы выступіў Міністр Яцэк Чапутовіч. На здымку: амбасада Рэспублікі Польшча ў Менску

У Менску пры ўдзеле кіраўнікоў МЗС Беларусі і Літвы прайшоў урачысты прыём з нагоды 274-га дня народзінаў Тадэвуша Касцюшкі. На сустрэчы, арганізаванай пасольствамі Польшчы і ЗША, прадставілі выступы міністра Яцэка Чапутовіча і дзяржсакратара ЗША Майка Пампэа.

«Мы памятаем яго сёння, бо адчуваем сябе яго спадчыннікамі – і палякі, і амерыканцы, і літоўцы, і беларусы, і ўсе нашчадкі многіх народаў Рэчы Паспалітай», – заявіў Міністр замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч у адмысловым відэазвароце.

Узгадваючы постаць Тадэвуша Касцюшкі, міністр адзначыў, што ён апярэджваў свой час, што ён «сімвал сучаснага разумення патрыятызму ў спалучэнні з барацьбой за сацыяльнае вызваленне і дэмакратызацыю стасункаў як у дзяржавах, так і паміж імі».

Hавiны
На Мерачоўшчыне адзначылі дзень народзінаў Тадэвуша Касцюшкі. Фотарэпартаж
2020.02.04 13:06

Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей падкрэсліў, што Касцюшка, які нарадзіўся ў 1746 годзе ў сучаснай Беларусі, надзвычай важны для Беларусі, Польшчы, ЗША і Літвы. Яго заслугі былі ацэнены яшчэ пры жыцці.

«Шлях Беларусі да суверэнітэту, як Літвы, Польшчы і ЗША, быў доўгім і цяжкім», – адзначыў міністр Макей.

Кажучы пра стасункі з гэтымі краінамі, ён запэўніў, што Беларусь іх будуе «на ўзаемнай гатовасці рухацца наперад».

Гадавіна з дня нараджэння Касцюшкі стала магчымасцю для дыялогу дыпламатаў з Польшчы, Беларусі і ЗША. На здымку: пасол Польшчы Артур Міхальскі

Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус падкрэсліў, што постаць Касцюшкі звязвае ўсе гэтыя чатыры краіны, і дэвіз ягона барацьбы за “нашу і вашу свабоду” стаў важным сімвалам.

“Узгадваючы гісторыю яго жыцця, мы павінны памятаць і каштоўнасці, якіх ён прытрымліваўся. А таксама пра тое, што свабода – гэта не тое, што дадзена загадзя, але за яе трэба змагацца і абараняць”, – падкрэсліў Лінкявічіус.

Кароткі відэа-выступ адрасаваў удзельнікам сустрэчы дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа, які назваў Касцюшку «змагаром за свабоду» і падкрэсліў, што ён удзельнічаў у Амерыканскай вайне за незалежнасць, быў адным з заснавальнікаў вайсковай акадэміі West Point.

«Усе нашыя народы могуць з гонарам адзначыць яго ўклад у нашую свабоду», – сказаў Пампэа.

У цырымоніі, сярод іншых, прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай улады, інтэлігенцыі, грамадзянскай супольнасці, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса. З нагоды 274-годдзя з дня нараджэння кіраўніка паўстання 1794 года для гасцей быў падрыхтаваны васьмікілаграмовы торт.

Пра Касцюшку, як пра героя многіх народаў, гаварылі госці гістарычнага ток-шоу «Intermarium».

Tadeusz Kościuszko – Intermarium

"Stacja metra im. Kościuszki w Mińsku – a dlaczego by nie?"O Tadeuszu Kościuszce i jego znaczeniu dla narodów Białorusi i Litwy rozmawiają historycy

Opublikowany przez Biełsat po polsku Poniedziałek, 3 lutego 2020

pj belsat.eu паводле PAP

Стужка навінаў