«Карціна абсалютна каронавірусная». Расейскую спявачку Бабкіну ўвялі ў штучную кому


Надзея Бабкіна на канцэрце ў Воршы.
Фота: babkina.ru

Вядомую расейскую спявачку Надзею Бабкіну шпіталізавалі ў адну з прыватных клінік Масквы. Пра гэта паведамляе «Московский комсомолец».

Паводле выдання, у спявачкі дыягнаставалі шырокую двухбаковую пнеўманію і тэрмінова шпіталізавалі яшчэ 1 красавіка. Тэсты на каронавірус у яе пакуль адмоўныя, аднак клінічная карціна хваробы пры гэтым «абсалютна каронавірусная».

«Усё вельмі складана, становішча памежнае, яе ўвялі ў штучную каму», – паведамілі «МК» медыкі.

Паводле іх, стан Бабкінай хоць і цяжкі, але стабільны ды мае станоўчую дынаміку.

Hавiны
За содні ў Расеі +900 новых выпадкаў заражэння
2020.04.06 11:53

24 сакавіка ў больніцу з двухбаковай пнеўманіяй быў шпіталізаваны іншы расейскі спявак – Леў Лешчанка. Лекары сцвярджалі, што ў яго пацверджаны каронавірус. 6 красавіка спявак паведаміў пра выздараўленне, піша РБК.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў