За содні ў Расеі +900 новых выпадкаў заражэння


Агульная колькасць інфікаваных у Расеі перавысіла 6,3 тыс. чалавек.

За апошнія содні колькасць зарэгістраваных інфікаванняў павялічылася на 954 асобы. Найбольшая колькасць новых заражэнняў Маскве – 591 выпадак, паведамляе маскоўскі штаб барацьбы з каронавірусам.

З 6343 інфікаванняў 4484 былі зарэгістраваныя ў Маскве.

Адзначаецца, што 85 % інфікаваных у Маскве – людзі маладзейшыя за 65 гадоў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў