Картэж з украінскімі маракамі і вязнямі выехаў з Ляфортава


Паліцэйскі картэж з машынамі, у якіх знаходзяцца зняволеныя ў Расеі ўкраінскія маракі і актывісты, раніцай 7 верасня пакінуў следчы ізалятар «Ляфортава» у Маскве.

Пра гэта ў «Facebook’у» паведамляе расейская журналістка Вікторыя Іўлева.

8:39. Кортеж – надеюсь с украинскими моряками и политзаключёнными – выезжает из ворот СИЗО 2 Лефортово: две полицейских…

Opublikowany przez Victorię Ivlevą Piątek, 6 września 2019

Між тым у кіеўскі аэрапорт у чаканні вызваленых вязняў пачалі прыбываць журналіст. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Белсату» з месца падзеяў.

Журналісты ў аэрапорце чакаюць вызвалення палонных.
Фота: belsat.eu
Журналісты прыбываюць у аэрапорт з самай раніцы.
Фота: belsat.eu

Раней паведамлялася, што працэс абмену палоннымі паміж Расеяй і Украінай можа быць запушчаны да канца гэтага тыдня. Верагодная дата – 7 верасня. Прэзідэнт Расеі заявіў, што абмен будзе маштабным.

Hавiны
Зяленскі памілаваў падрыхтаваных да абмену расейцаў
2019.09.06 19:33

 

МГ belsat.eu

Стужка навінаў