Караеў адмяніў правяранне міліцыянтаў на паліграфе


Галоўнай прычынай захады новага Міністра ўнутраных справаў стаў востры недахоп супрацоўнікаў ДАІ. Акрамя таго, на думку Юрыя Караева, псіхалагічны стан супрацоўніка МУС лепей можа вызначыць кіраўнік, а не прылада, паведаміў кіраўнік ведамства ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

«Сапраўды, я адмяніў абавязковае праходжанне ўсімі супрацоўнікамі паліграфа. Чалавек можа і хвалявацца, не вытрымаць замкнёнай прасторы. Шмат у каго развіта фантазія, і яны нацягваюць на сябе тое, што яны і не рабілі, але чаму былі сведкамі», – растлумачыў Юрый Караеў.

Hавiны
Судаленка: Прафесійны ілжысведка працуе ў гомельскім АМАПе
2017.04.05 15:40

Па словах Караева, усе людзі неідэальныя і «з нейкімі грахамі», аднак характарыстыкам, якія выдадзеныя канкрэтнаму супрацоўніку кіраўніцтвам і калектывам ён схільны давяраць болей, чым высновам паліграфіста.

«У нас такі вялікі адсотак некамплекту супрацоўнікаў ДАІ… людзі адмаўляюцца ад праходжання паліграфа, ці не могуць працягваць служыць пасля яго праходжання», – паскардзіўся ён.

Кіраўнік ведамства перакананы: любому чалавеку трэба даваць другі шанец, нават тым, хто памыліўся. Праўда, браць на працу тых, хто сышоў з МУС з-за не праходжання паліграфа ён усё ж не мае намеру.

Праходжанне паліграфа, як абавязковая захада для супрацоўнікаў МУС было уведзена Ігарам Шуневічам, былым міністрам унутраных справаў. У адказ шэраг супрацоўнікаў ведамства адмовіліся ад праходжання працэдуры і звальняліся з органаў.

Доўгія вушы ўлады
2016.08.01 14:50

СК belsat.eu

Стужка навінаў