Кантрабандысты незаконна вывезлі ў Польшчу беларускія калійныя ўгнаенні на $ 1,8 млн


46-гадовы нарадзінец Воршы разам з шасцю саўдзельнікамі перавёз у Польшчу больш за 12,5 тыс. тонаў мінеральных калійных угнаенняў вытворчасці «Беларуськалія».

Угнаенні перавозілі са студзеня 2010 году па красавік 2012 году, іх агульная сума склала Br 3,6 млн (каля $ 1,8 млн). Пра гэта паведамляе Следчы Камітэт Беларусі разам з МУС краіны.

Тавар перавозілі па падробных дакументах. Для гэтага выкарыстоўвалі рэквізіты шэрагу падкантрольных фігурантам суб’ектаў гаспадарання на тэрыторыі Расеі. Для перапраўкі тавару праз мяжу ў мытныя органы Расеі і Беларусі прадастаўлялі падробленыя ілжывыя звесткі пра тое, што калійныя ўгнаенні вырабленыя расейскімі кампаніямі (ААТ «Уралкалий», ААТ «Сильвинит», ААТ «Новомосковская Акционерная Компания «Азот»).

Следчы камітэт у адносінах да сямі асобаў распачаў крымінальную справу паводле ч.4 арт. 228 (кантрабанда) Крымінальнага кодэксу Беларусі. Максімальнае пакаранне паводле артыкулу – да 12 гадоў зняволення з канфіскацыяй. Абвінавачаных узялі пад варту.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Belarus.by

Глядзі таксама
Каментары