Ганну Канапацкую выключылі з Абʼяднанай грамадзянскай партыі (АГП), паведаміў у сваім Facebookʼу Аляксей Кірыенка, намеснік старшыні АГП.
29 верасня Ганна Канапацкая прыпыніла сваё членства ў АГП. Гэта адбылося пасля таго, як чальцы АГП на пазачарговым з’ездзе вырашылі не вылучаць яе ў кандыдаты у Палату прадстаўнікоў.
Напрыканцы лістапада Ганна Канапацкая ўнесла ў парламент законапраект, у якім будучаму экс-прэзідэнту Беларусі гарантуецца пажыццёвая ахова, спецсувязь, пенсія памерам 75 % ад сённяшняга заробку ды магчымасць жыць у адной з прэзідэнцкіх рэзідэнцыяў.
ЮВ belsat.eu