Канапацкая патлумачыла, чаму прасоўвае закон пра недатыкальнасць прэзідэнта


Што будзе мець Лукашэнка, калі сыдзе на пенсію? Дзе будзе жыць, якія будзе мець магчымасці? Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая прапанавала будучаму экс-прэзідэнту Беларусі пажыццёвую ахову, спецсувязь, асабістых памочнікаў, пенсію памерам 75 адсоткаў сённяшняга заробку ды адную з рэзідэнцыяў.

Ганна Канапацкая, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў:

«…Я кажу пра тое, што сёння ў беларускім заканадаўстве існуе прабел, які я ліквідавала, ініцыяваўшы дадзены законапраект як суб’ект права заканадаўчай ініцыятывы. Няўжо Вы не дапускаеце думкі пра тое, што заўтра ў Беларусі могуць быць свабодныя выбары, на каторых будзе выбраны новы прэзідэнт, які будзе забяспечаны неабходнымі гарантыямі?…»

Працяг – у відэа.

Віталь Бабін belsat.eu

Hавiны
Канапацкая распрацавала законапраект пра пенсію для Лукашэнкі
2019.11.27 16:59