Каманда Ціханоўскай правяла свой апошні пікет на Гомельшчыне. ФОТА, ВІДЭА

2 жніўня ў Петрыкаве, што на Гомельшчыне адбыўся дзясяты агітацыйны пікет за кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую на пляцоўцы побач з будоўляй ля мясцовай школы.

Адразу пасля пачатку сустрэчы было ўсяго каля 50 чалавек, але вельмі хутка пляцоўка стала запаўняцца людзьмі, прыходзілі сем’ямі, з дзецьмі, старыя і маладыя, школьнікі і пенсіянеры. Шмат людзей былі апрануты ў саколкі з нацыянальнай сімволікай: беларускім арнаментам ды Пагоняй. Агітацыйная імпрэзы прыйшлася на дзень дэсантнікаў, таму сярод прысутных былі і тыя, хто быў апрануты ў паласатыя цяльняшкі.

https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/1472513902941246/

На пачатку была невялікая прамова давераных асобаў з жыхарамі Петрыкава. На пытанні актывіста Юрыя Уласава прысутныя мусілі адказаць «так» ці «не». «Ці згодны вы, што ў дзейснага прэзідэнта нізкі рэйтынг?», «Ці згодны, што ўсе арыштаваныя падчас выбараў людзі знаходзяцца ў турме па сфабрыкаваных справах?», «Ці згодны вы, што альтэрнатыўных кандыдатаў пасадзілі ў турму толькі за тое, што за іх была большасць?», «Ці хапаюць у нас людзей проста так на вуліцах?», «Ці згодны вы, што большасць беларусаў супраць цяперашняй улады і хоча новага прэзідэнта?», «Большасць беларусаў не проста жывуць, а выжываюць?», «Ці згодны вы, што чыноўнікі будуюць сабе рэзідэнцыі і палацы за наш рахунак?», «Ад каронавірусу памерла болей людзей, чым кажуць па тэлевізару?», «Ці згодны вы, што тэлебачанне належыць у нашай краіне аднаму чалавеку?», «Ці згодны вы, што трэба мяняць уладу ў гэтай краіне?», «Ці згодны вы, што новым прэзідэнтам мусіць быць Святлана Ціханоўская?». На ўсе пытанні людзі дружна выгуквалі «ТАК».

Мітынг дзеля падтрымання Святланы Ціханоўскай у Петрыкаве. 2 жніўня 2020 г. Фота: «Белсат»

Падчас вольнага мікрафону жыхары Петрыкава дзяліліся сваімі думкамі і меркаваннямі наконт выбараў.

«Кажуць у ЦВК, што няма грошаў каб камеры паставіць на ўчастках, – кажа малады мужчына. – ды калі ў нас з кожнага слупа ў рэзідэнцыі Лукашэнкі ў Ляскавічах зняць камеры, іх будзе дастаткова каб павесіць на кожным выбарчым участку ў раёне. Наконт празрыстых урнаў – тое самае. Няўжо за 20 гадоў нельга была раз і на гады зрабіць іх? Дайце мне свабодны выбар і ўсё, думаю, што гэта ўсім трэба».

«Хачу заклікаць людзей – не баяцца, ісці на выбары, – заклікала маладая кабета ў саколцы з надпісам «краіна для жыцця». – Трэба зразумець, што без вас нічога не зменіцца. Можна ўсё змяніць калі мы гэтага рэальна захочам. Калі ласка, не сядзіце на канапах 9 жніўня – прыходзьце і галасуйце. Давайце падтрымаем Святлану Ціханоўскую. За свабоду».

«Нам патрэбны перамены, – сказаў мужчына сярэдняга веку, – калі мы будзем салідарныя, разам, мы пераможам. Не бойцеся».

Мітынг дзеля падтрымання Святланы Ціханоўскай у Петрыкаве. 2 жніўня 2020 г. Фота: «Белсат»
Мітынг дзеля падтрымання Святланы Ціханоўскай у Петрыкаве. 2 жніўня 2020 г. Фота: «Белсат»
Мітынг дзеля падтрымання Святланы Ціханоўскай у Петрыкаве. 2 жніўня 2020 г. Фота: «Белсат»
Мітынг дзеля падтрымання Святланы Ціханоўскай у Петрыкаве. 2 жніўня 2020 г. Фота: «Белсат»
Мітынг дзеля падтрымання Святланы Ціханоўскай у Петрыкаве. 2 жніўня 2020 г. Фота: «Белсат»

Давераныя асобы кандыдаткі Святланы Ціханоўскай заклікалі прысутных не хадзіць на датэрміновае галасаванне, прыйсці на выбарчыя ўчасткі пасля абеду 9 жніўня, абазначыць сябе белай стужкай і сфатаграфаваць свой бюлетэнь.

Гэта быў апошні агітпікет Святланы Ціханоўскай у Гомельскай вобласці. З пачатку агітацыі, актывісты наведалі Ветку, Хойнікі, Рэчыцу, Светлагорск, Добруш, Рагачоў, пас. Акцябрскі, Чачэрск, Буда – Кашалёва. Паўсюль агітацыйныя сустрэчы былі шматлюдныя.

Hавiны
Жыхары Чачэрску горача віталі давераных асобаў Ціханоўскай. ФОТА, ВІДЭА
2020.08.03 12:00

ЛР belsat.eu

Стужка навінаў