Качанава ўзначаліла Савет Рэспублікі і сабралася «ўдасканальваць» Канстытуцыю


Наталля Качанава.
Фота: sovrep.gov.by

6 снежня на пасяджэнні першай сесіі Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання старшынёй абралі Наталлю Качанаву. Пра гэта паведамляюць на сайце верхняй палаты парламенту.

У сваім выступе чыноўніца заклікала «захаваць пераемнасць, максімальна выкарыстаць патэнцыял, напрацаваны шостым скліканнем».

Hавiны
Андрэйчанка чарговы раз стаў спікерам Палаты прадстаўнікоў
2019.12.06 11:49

Важнымі напрамкамі заканатворчай дзейнасці яна назвала павышэнне эфектыўнасці эканомікі, стварэнне новых працоўных месцаў, развіццё дзелавой ініцыятывы, дыверсіфікацыя экспарту, умацаванне навукова-тэхнічнага патэнцыялу, інвестыцыі, цыфравізацыі. Таксама, паводле Качанавай, заканатворчая дзейнасць павінна быць накіравана «на зацвярджэнне спрадвечных, нацыянальных каштоўнасцяў беларусаў».

«Магчыма, нам трэба будзе прыняць удзел у глабальным праекце па ўдасканаленні Канстытуцыі. Адказнасць за гэтыя папраўкі і іншыя законы будзе насіць персанальны характар. Мы павінны быць гатовыя да гэтага і выпрацаваць найбольш прымальныя варыянты змяненняў з улікам нацыянальных інтарэсаў і сучасных тэндэнцый», – заявіла старшыня Савету Рэспублікі.

Меркаванні
Яна сустракалася з дзецьмі, маці і прадстаўнікамі народу рома
2019.12.06 11:04

У міжнароднай палітыцы яна заклікала ўмацаваць «блізкія сувязі з былымі рэспублікамі Савецкага Саюзу», а таксама «выбудаваць эфектыўнае ўзаемадзеянне і супрацу з дзяржавамі Еўразвязу і далёкай дугі.

Наталля Качанава ў 2016-2019 гадах узначальвала Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы. Цяпер замест яе гэту пасаду будзе займаць былы першы намеснік старшыні КДБ Ігар Сергяенка. Міхаіл Мясніковіч, які з 2015 года ўзначальваў Савет Рэспублікі, цяпер накіраваны на працу ў Еўразійскую эканамічную камісію.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў