Адміністрацыя прэзідэнта падтрымлівае беларусізацыю дзяржаўнага тэлебачання

Абноўлена

Кіраўніца адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава агучыла пастанову пра тое, што на айчынных тэлеканалах павінна быць не менш за 30 % кантэнту ўласнай вытворчасці.

Пра адпаведнае даручэнне Наталля Качанава паведаміла падчас сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Беларуськалій», піша interfax.by.

«Начальнік аддзелу інфармацыйна-ідэалагічнай працы задала пытанне аб папулярызацыі беларускай мовы на айчынным тэлебачанні. Наталля Іванаўна Качанава пагадзілася з прапановай і нагадала пра тое, што пастаўлена задача аб наяўнасці не менш за 30 % кантэнту айчынных тэлеканалаў на беларускай мове», – сказана ў публікацыі.

У сваю чаргу прэсавая сакратарка кіраўніка краіны Наталля Эйсмант у каментары радыё «Свабода» звярнула ўвагу, што словы Качанавай былі не карэктна інтэрпрэтаваныя. Гаворка ідзе выключна аб нацыянальным кантэнце, а не аб мове тэлепраграмаў. Разам з гэтым, паводле Эйсмант, можна разлічваць, «што беларуская мова будзе выкарыстоўвацца часцей». Але ніякіх моўных квотаў для дзяржаўных тэлеканалаў на афіцыйным узроўні не прапісана.

Пасол Расеі Бабіч распавёў, што саюзная дзяржава неабходна, бо ў Беларусі расейская мова – дзяржаўная

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары