Пасол Расеі Бабіч распавёў, што саюзная дзяржава неабходна, бо ў Беларусі расейская мова - дзяржаўная


Амбасадар Расеі Міхаіл Бабіч аспрэчвае, што ў стасунках Расеі і Беларусі шмат не вырашаных пытанняў. Дыпламат заявіў тэлеканалу «Россия 24», што па выніках 2018 году Расея выканала ўсе абязальніцтвы, што мела перад суседкай. Мала таго, былі выкананыя таксама і дадатковыя даручэнні Пуціна.

У прыватнасці Міхаіл Бабіч адзначыў, што цягам мінулага году Расея паставіла ў Беларусь амаль 19 тысячаў кубаметраў газа без мыты, 18 мільёнаў тонаў нафты. Былі выплачаныя мытныя кампенсацыі. Акрамя таго забяспечаны доступ на расейскі рынак харчовай прадукцыі, працягваецца будаўніцтва АЭС на сродкі расейскага крэдыту.

Пасол нагадаў, што сыравіна, дадатковыя сродкі, якія выдзяляліся Беларусі, клаліся на плечы Расеі. Падчас крызісаў у эканоміцы Масква знаходзіла магчымасць выдзялення дадатковай дапамогі «братэрскай» краіне.

«Але цяпер нашыя партнёры самі паставілі пытанне, што жадаюць новых умоваў інтэграцыі: роўныя ўмовы суб’ектаў гаспадарання. І тут патрэбныя моманты па ўніфікацыі заканадаўства. Таму і ствараецца працоўная група, якая павінна прасачыць, якім чынам магчымы выхад на роўныя ўмовы гаспадарання», – распавёў Міхаіл Бабіч.

Навошта саюзная дзяржава, калі есць Еўразійскі саюз?

«Эканамічна для Беларусі нашмат больш выгадна быць у саюзнай дзяржаве, чым проста ў саюзе. Вайсковая бяспека – таксама важны момант. А самае галоўнае – Еўразійскі саюз – гэта эканамічны саюз. А вось саюзная дзяржава- гэта і палітычная інтэграцыя. І гэта вельмі важна для двух братэрскіх славянскіх краінаў з агульнай тэрыторыяй, агульнай гісторыяй і культурай, з агульнай мовай. Нагадаю, што Беларусь – адзіная краіна ў свеце, дзе расейская мова, на адным узроўні з нацыянальнай мовай, беларускай – з’яўляецца дзяржаўнай. Мы гэты вельмі цэнім і лічым, што фармат саюзнай дзяржавы найбольш адпавядае чаканням грамадзянаў нашых краінаў», – канкрэтызаваў Бабіч.

Пытанне пра альтэрнатыўную нафту амбасадар успрыняў з усмешкай

«Магчыма, што адказ будзе нечаканым, але калі ўраду Беларусі ўдасца выканаць даручэнне свайго кіраўніка краіны, то мы будзем гэтаму толькі радавацца. Чаму? Па-першае, калі нашыя партнёры знойдуць нафту, таннейшую за расейскую, то яны больш заробяць. А гэта вельмі добра. Мы цяпер пастаўляем у Беларусь 18 мільёнаў тон нафты».

Hавiны
У Маскве бачаць рост нацыяналізму і антырасейскай рыторыкі ў Беларусі
2018.12.25 10:17

СК, belsat.eu

Стужка навінаў