«Каб ніколі не паўтарыць гэтага ізноў…» У Горадні прайшоў вечар памяці ахвяраў Галакосту


У Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту ў Горадні згадалі тых, хто загінуў, тых, хто выжыў, а таксама тых, хто дапамагаў габрэям захаваць жыццё.

Акторы, пераапранутыя ў вязняў гета. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

Урачыстая імпрэза прайшла ў харальнай сінагозе ў Горадні, адной са старэйшых і найбольш знакавых у Беларусі. У часы нямецкай акупацыі яна знаходзілася ў сэрцы габрэйскага гета. Ля ўваходу ў сінагогу перад пачаткам імпрэзы пашыхтаваліся акторы, пераапранутыя ў вязняў гета з нашытымі на вопратцы жоўтымі зоркамі ды валізамі ў руках.

Акторы, пераапранутыя ў вязняў гета. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

«Мы не ведалі, куды нас вязуць. Казалі збіраць усе рэчы, браць зубныя шчоткі, ежу. Мы думалі, што нас вязуць на працу. Мы наўпрост не маглі паверыць, што культурныя немцы на такое здольныя…» – так гучаў маналог аднаго з вязняў гета ў выкананні актора.

Акторы, пераапранутыя ў вязняў гета. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»
Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

На імпрэзе прысутнічалі не толькі прадстаўнікі габрэйскай грамады, але і госці: генеральны консул Польшчы, прадстаўнікі лютэранскай, праваслаўнай ды грэка-каталіцкай царквы.

Арганізатары сустрэчы ў асобе кіраўніка асацыяцыі юдэа-хрысціянскага дыялогу «Шомер Інтэрнэшнал» Яўгена Калодзіна ўзгадалі, што яны шануюць не адно ахвяраў і тых хто выжыў з ліку габрэяў, але і мясцовых жыхароў, якія ім дапамагалі. Усё гэта – агульная памяць.

Сімвалічнае запальванне Меноры. Фота — Васіль Малчанаў / «Белсат»

АК, фота Васіль Малчанаў Belsat.eu

Стужка навінаў