Ініцыятыва BYPOL апублікавала спіс працаўнікоў менскага АМАПу


Спіс змяшчае пералік з 559 працаўнікоў з называннем іхных імёнаў, званняў і пасадаў – ад камандзіра атраду да міліцыянта-кіроўцы.

Таксама ў гэтым спісе раскрываецца значэнне нумарных нашывак на экіпіроўцы працаўнікоў АМАПу, што дае магчымасць паводле відэа- і фотаматэрыялаў высветліць іхную асобу і ўдзел падчас акцый пратэстаў.

«Узвод, як правіла, складаецца з 10-20 супрацоўнікаў, што істотна звужае поле пошуку вінаватых і дазваляе ідэнтыфікаваць калі не выканаўцу злачынства, то, як мінімум, яго саўдзельніка альбо супрацоўніка, які можа выступіць сведкам і паказаць на тых сваіх таварышаў па службе, якія пераступілі крымінальны закон (паколькі ў адваротным выпадку ён сам будзе несці крымінальную адказнасць па 406 КК за неданясенне аб злачынстве)».

Сёння афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава заявіла, што пасля прэзідэнцкіх выбараў устаноўлена больш за 18 тысяч выпадкаў разгалошвання персанальных звестак сілавікоў і 92 факты паклёпу на іх.

Паводле Чамаданавай, за пяць апошніх месяцаў на адрас супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, а таксама чальцоў іх сем’яў паступіла 225 пагрозаў і 382 абразы. У гэтай сувязі распачата 332 крымінальныя справы, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 127 чалавек.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў