Ілан Маск па-расейску пракаментаваў тўіт НТВ


Вядомы бізнесовец Ілан Маск пракаментаваў допіс расейскага тэлеканалу НТВ.

«Хаха офигенно», – напісаў Маск пад відэа з пытаннем And how do you like this, @elonmusk? (Як табе такое, Ілан Маск?).

Афіцыйны «Twitter»-акаўнт НТВ апублікаваў відэа, дзе стаўрапольскі кіроўца мадыфікаваў свой аўтамабіль. І зрабіў гэта так, што нават заснавальнік «SpaceX» ацаніў «цюнінг» ягоных «Жыгулёў».

Мэм «And how do you like this, @elonmusk?» стаў вельмі папулярным на постсавецкай прасторы. Сутнасць мэму ў тым, што інтэрнэт-карыстальнікі дзеляцца з Маскам рознымі мудрагелістымі прыладамі і вынаходніцтвамі.

Новости
«Медицина тут бессильна. Будем усыплять»: пользователи высмеивают твит НТВ о сбежавших из США американцах
2019.01.17 14:51

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў