Ігар Шуневіч: усё добрае нашым людзям трэба колам убіваць у галаву


Менск, 25 сакавіка 2017 года. Фота - REUTERS/Vasily Fedosenko

Кіраўнік МУС Ігар Шуневіч заявіў, што прымушае сваіх падначаленых чытаць кнігі.

«Ведаеце, усё добрае нашым людзям трэба колам убіваць у галаву. Таму, у тым ліку, прымушаем і кнігі чытаць», – заявіў міністр «Народнай воле» на Міжнародным кніжным кірмашу ў Менску.

Паводле Шуневіча, ён сам («калі ёсць такая магчымасць») чытае беларускамоўную літаратуру і ўжо «некалькі разоў перачытаў «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча».

«Дарэчы, шукаў гэты твор на англійскай мове ды так і не знайшоў. Таму сёння папрасіў міністра інфармацыі, каб такі пераклад быў зроблены. Гэта быў бы цудоўны падарунак для нашых замежных гасцей», – адзначыў ён.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары