Ігар Шуневіч прыехаў у офіс ХК «Дынама Менск» і паставіў камандзе задачу на сезон


Старшыня Назіральнага савету ХК «Дынама-Менск», міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч 11 ліпеня прыбыў у клубны офіс, каб сустрэцца з трэнерскім штабам каманды і паставіць хакеістам задачу на сезон.

«У нас ёсць абавязак перад заўзятарамі за мінулы сезон, у якім мы не апраўдалі іх чаканняў. Таму былі як суб’ектыўныя, так і абʼектыўныя прычыны. Прааналізаваўшы выступ каманды, магу сказаць, што ключавы фактар ​​поспеху – стабільнасць. У нас былі ўзлёты, скажам, перамогі над СКА і магнітагорскім «Металургам», але былі і падзенні. У будучыні трэба пастарацца іх выключыць, – заявіў Ігар Шуневіч. – Галоўная задача на сезон у нас адна – выхад у плэй-оф Кубка Гагарына. Гэтага ад нас чакае кіраўніцтва, чакаюць заўзятары. Лічу, мы павінны справіцца. Склад сфармаваны баяздольны, фінансавае становішча клубу стабільнае, забяспечаны ўсе ўмовы для плённай працы».

Спартовае таварыства «Дынама» яшчэ з савецкіх часоў знаходзіцца пад патранажам органаў унутраных справаў (напрыклад, першым ганаровым старшынёй «Дынама» ў СССР быў Фелікс Дзяржынскі). Гэтая савецкая традыцыя набыла новае жыццё ў сучаснай Беларусі. Напрыклад, пытанне развіцця хакейнага «Дынама Менск» неаднаразова абмяркоўвалася на вышэйшым узроўні. Гэтак, у красавіку 2017 года, Шуневіч падчас сустрэчы з Лукашэнкай прадставіў новую канцэпцыю развіцця ХК «Дынама Менск», адным з пунктаў якой была адмова ад паслуг легіянераў. Тады Лукашэнка ў цэлым адобрыў прапановы кіраўніка МУС.

Акрамя таго, вядома, што прадпрыемства Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС вырабляюць хакейную форму і клюшкі, якія, напрыклад, летась у лістападзе Шуневіч асабіста прэзентаваў кіраўніку дзяржавы.

Сюжэт Аб’ектыву ад 30.05.2017:

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў