Іерусалімскі футбольны клуб змяніў назву ў гонар Трампа


Ізраільскі футбольны клуб «Бейтар» з Іерусаліму дадаў да сваёй назвы прозвішча прэзідэнта ЗША Доналда Трампа.

На старонцы клубу ў «Facebook» паведамляецца, што змена назвы стала адказам на «гістарычнае рашэнне» Трампа аб прызнанні Іерусаліму сталіцай Ізраілю і пераносам амерыканскай амбасады ў гэты горад з Тэль-Авіву. Паводле рашэння клубу, цяпер каманда будзе называцца «Бейтар Трамп Іерусалім».

https://www.facebook.com/BeitarFcJerusalem/photos/a.131664707004089.1073741829.131511473686079/699124603591427/?type=3&theater

Новая амерыканская дыпламатычная місія пачне працаваць у Ізраілі 14 траўня. Рашэнне Трампа аб прызнанні Іерусаліму сталіцай Ізраілю (адпаведную заяву прэзідэнт ЗША зрабіў 6 снежня 2017 году) і пераносе туды амбасады выклікала хвалю абурэння ў арабскім свеце. Палестынская адміністрацыя мяркуе, што Усходні Іерусалім быў незаконна акупаваны Ізраілем.

Фан-групоўка ФК «Бейтар» «La Familia» («сям’я») вядомая сваймі расісцкімі і антыарабскімі настроямі.

НМ, belsat.eu, паводле Meduza, фотаздымак са старонкі ФК «Бейтар» у «Facebook»

Стужка навінаў