«Хобіт» Элайджа Ўуд падтрымаў Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Амерыканскі актор Элайджа Ўуд, найбольш вядомы сваёй роляй хобіта Фрода ў кінасусвеце «Уладара пярсцёнкаў», запісаў відэа для падтрымання патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віктара Бабарыкі. Відэазварот у сваім Instagram змясціла дзяўчына сына палітыка Эдуарда – Аляксанадра Зверава.

«Я жадаю вам найлепшага. Я жадаю вам і вашаму сыну заставацца моцнымі. Спадзяюся, вы апыняцеся на волі і ўсё гэта застанецца ў мінулым», – падкрэсліў актор.

Каб падтрымаць затрыманых, Элайджа Ўуд таксама працытаваў «Уладара пярсцёнкаў»:

«У свеце ёсць дабрыня, пане Фрода. І яна вартая, каб за яе змагацца».

https://www.instagram.com/tv/CCR9qMkgvFk/

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка і ягоны сын, а таксама кіраўнік штабу Эдуард Бабарыка знаходзяцца ў зняволенні з 18 чэрвеня.

Бабарыкі з’яўляюцца фанатамі «Уладара пярсцёнкаў».

https://www.facebook.com/maryia.babaryka/posts/10158517909875148

МГ belsat.eu

Hавiны