Хадзіў да Севярынца і раўняецца на Лукашэнку: беларускамоўны лідар БРСМ ідзе на выбары


Кірыл Шык.
Фота: brsmok.by

Адзін з прэтэндэнтаў на дэпутацтва ў Дзяржынскай акрузе – беларускамоўны актывіст БРСМ Кірыл Шык. Ягоныя супернікі – кіраўнік «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў і старшыня Дзяржынскага райсавету дэпутатаў Аляксандр Саракач.

Hавiны
Фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч ідзе ў дэпутаты
2019.09.09 10:46

Кірылу Шыку 32 гады. Ён з’яўляецца першым сакратаром Менскага абласнога камітэту БРСМ, пражывае ў вёсцы ў Дзяржынскім раёне.

Раней ён быў адным з выпускнікоў курсаў «Ды-джэяў Адраджэння», якія ладзіць сустаршыня апазіцыйнай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Уваходзіць у склад Таварыства беларускай мовы. У свой час, працуючы дырэктарам Чаркаскага дому культуры, ладзіў беларускамоўныя дыскатэкі.

У інтэрв’ю «Нашай Ніве» Кірыл Шык заявіў, што хоць і хадзіў на курсы Севярынца, палітычным аўтарытэтам для яго ўсё адно ёсць дзейны кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
«Гэта дзіўнавата». Як Марыя Васілевіч удзельнічае ў парламенцкай кампаніі
2019.09.12 10:30

Актывіст называе сябе патрыётам Беларусі, для якога не існуе ні левых, ні правых поглядаў, а «погляд толькі адзін – гэта Беларусь».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў