Фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч ідзе ў дэпутаты


Міс міра Еўропа – 2018 і спадарожніца кіраўніка Беларусі пачынае палітычную кар’еру. Балатавацца ў Палату прадстаўнікоў прыгажуня Марыя Васілевіч будзе ў Кальварыйскай акрузе № 104 Менску. Інфармацыю пра гэта падае Адміністрацыя Фрунзенскага раёну сталіцы.

Канкураваць з ёй будзе актывіст Максім Вінярскі і дырэктар раённага «Рэмаўтадору» Генадзь Насевіч.

«У нас з ёй розныя мэты. Я іду на выбары, каб змяніць сітуацыю ў краіне і адхіліць ад улады дыктатара. А для яе гэта чарговы піяр, каб паказаць сябе, такім чынам яна саўдзельнічае ў злачынствах Лукашэнкі», – пракаментаваў навіну belsat.eu Максім Вінярскі.

Цяпер Марыя Васілевіч робіць карʼеру на беларускім тэлебачанні, вядзе ранішняе шоу.

Ад лекаркі – да міс Беларусь: жанчыны вакол Лукашэнкі за ўсе 25 гадоў

Дзяўчына перамагла ў нацыянальным конкурсе «Міс Беларусь» у 2018 годзе, пасля чаго яе заўважыў Лукашэнка. Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант распавядала, што кіраўнік краіны асабіста рыхтаваў дзяўчыну да ўдзелу ў конкурсе «Міс свету». Таксама ён навучыў яе секчы дровы і прапанаваў узначаліць калгас.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў працягнецца да 8 кастрычніка. Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.

Навошта беларусам Нацыянальны сход? 6 пытанняў і адказаў пра парламенцкія выбары

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары