ГУУС Менгарвыканкаму: пратэстоўцы пад выглядам пешаходаў перашкаджалі руху транспарту


Начальнік ГУУС Менгарвыканкаму Іван Кубракоў заявіў, што міліцыя 14 ліпеня ў Менску «праявіла стрыманасць».

Каментар Кубракова наконт учорашніх масавых затрыманняў у Менску апублікаваў тэлеграм-канал МУС.

Паводле начальніка ГУУС, учора ў інтэрнэце з’явіліся заклікі да правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у цэнтры Менску. Увечары «пачалі збірацца арганізаваныя групы, якія вышыхтоўваліся ў ланцужкі, сваімі дзеяннямі перашкаджалі руху пешаходаў, а таксама спрабавалі пад выглядам пешаходаў перашкаджаць руху транспарту». Агулам у гэтых дзеяннях прынялі ўдзел каля 2000 чалавек, сцвярджае Кубракоў.

Кубракоў заявіў: з удзельнікам несанкцыянаванай акцыі «праводзілася тлумачальная праца аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства». Некаторыя разышліся. Але некаторыя працягвалі арганізоўвацца ў групы, выкрыкваць лозунгі, «тым самым правакуючы кіроўцаў, якія пачалі сігналіць». А асобныя грамадзяне спрабавалі справакаваць бойку з міліцыянтамі. Нібыта толькі пасля гэтага было прынятае рашэнне аб затрыманні актыўных удзельнікаў, пераконвае начальнік ГУУС.

«Працаўнікамі міліцыі была праяўленая стрыманасць нягледзячы на ​​тое, што ім наносіліся ўдары», – заявіў Кубракоў.

Паводле яго, былі затрыманыя 115 чалавек, на іх склалі адміністратыўныя пратаколы.

Hавiны
СК распачаў крымінальную справу па факце парушэння грамадскага парадку
2020.07.15 12:46

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў