Грузія выбірае парламент


Усе выбарчыя ўчасткі ў 73 выбарчых акругах Грузіі адкрыліся ў субботу 08:00 па мясцовым часе, падае ЦВК Грузіі.

За выбарамі сочыць 30 тыс. замежных і мясцовых назіральнікаў.

На выбарах у Мтацміндскім раёне Тбілісі прагаласаваў прэзідэнт Грузіі Гіоргій Маргвелашвілі. «Я прагаласаваў за шматпартыйны парламент, які будзе служыць дабрабыту Грузіі», – цытуе грузінскага кіраўніка «Інтэрфакс».

Спікер старшыні ЦВК Ганна Мікеладзе на першым брыфінгу заявіла, што выбары праходзяць у спакойнай абстаноўцы без якіх-небудзь эксцэсаў. Яна адзначыла, што за ходам выбараў сочаць каля 30 тыс. мясцовых і замежных назіральнікаў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў