Google надаў менскаму аэрапорту імя Францішка Скарыны


Пры пошуку білетаў з тэрыторыі Беларусі сэрвіс «Google Flights» паказвае назву нацыянальнага аэрапорту «Менск» як «Міжнародны аэрапорт Менск імя Францішка Скарыны».

Надаць імя Францыска Скарыны менскаму аэрапорту ў ліпені 2017-га прапаноўваў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музею Беларусі Уладзімір Пракапцоў.

Пасля гэтага блогер Антон Матолька звярнуўся да аэрапорту з такой прапановаю. У сваім адказе адміністрацыя аэрапорту заявіла, што на перайменаванне няма грошай у сувязі з будовай другой узлётна-пасадачнай паласы, і прапанавала надаць імя Скарыны нацыянальнай бібліятэцы.

Hавiны
У Беларусі з’явіцца аэрапорт пад лоўкосты. І ён будзе не ў Менску
2019.02.08 06:00

ДД

Стужка навінаў