Гомельскія школьнікі пажартавалі пра бомбу. Амаль да ночы спецслужбы трымалі іх у актавай зале


Сапёры, МУС, КДБ, Следчы камітэт і МНС прыехалі ў гомельскую школу № 55, каб даведацца, хто хацеў яе замінаваць. Пакуль што высветліць асобы «тэрарыстаў» не ўдалося.

На электронную пошту школы прыйшоў ліст з пагрозай мінавання. Невядомыя пісалі, што набылі выбухоўку ў даркнэце, і каб пазбегнуць трагедыі, усе 9-класнікі мусяць атрымаць добрыя адзнакі па матэматыцы.

Ліст заканчваўся словамі: «Пабачымся ў Вальгале» (гэта рай для ваяроў у скандынаўскай міфалогіі).

Да позняга вечара вучняў дапытвалі ў актавай зале іншай школы, паведамляе gomel.today.

Belsat.eu у прыёмнай школы сказалі, што ўстанова працуе ў штатным рэжыме.

«У міліцыю нікога не забіралі. Вінаватых не знайшлі, нікога не пакаралі. Проста дзеці няўдала пажартавалі. Усё ў парадку», – адказалі нам.

Цяпер адбываецца правяранне.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў