Героі 2018 года. Беларусы, якія нас здзівілі



Ток-шоу «Кожны з нас» аддае даніну павагі асобам, якія праславілі Беларусь у 2018 годзе ці абаранілі яе гонар і годнасць.

Не будзем раскрываць усіх прозвішчаў, каб захаваць інтрыгу. Назавем толькі некаторых герояў.

Ганна Гуськова прывезла з зімовай алімпіяды залаты медаль па фрыстайле, а Іван Баранчык стаў наймацнейшым баксёрам свету.

У сферы мастацтва ў 2018 годзе беларус Павал Пятроў дасягнуў неверагодных вяршыняў. Прэстыжную оперную прэмію ён атрымліваў з рук самога Плясіда Дамінга.

А вось у галіне дакументальнага кіно адна з самых прэстыжных прэміяў у свеце называецца IDFA і ўручаецца ў Амстэрдаме. Сёлета яе атрымаў Андрэй Куціла – сталы аўтар тэлеканалу Белсат.

Хто яшчэ з беларусаў здзівіў свет у гэтым годзе? Глядзіце ў ток-шоу «Кожны з нас» (відэа вышэй).

Глядзі таксама
Каментары