Германія змякчае ўмовы каранціну


Канцлер Германіі Ангела Мэркель абвесціла пра скасавання некаторых умоваў каранціну. Аднак большасць абмежавальных мераў захаваюцца. Пра гэта паведамляе DW.

У Германіі з 20 красавіка дазваляецца праца крамаў з гандлёвай плошчай да 800 квадратных метраў. Усе адчыненыя крамы павінны забяспечыць выкананне ўмоваў гігіены і не дапускаць навалы пакупнікоў у сваіх памяшканнях. Незалежна ад памеру, могуць адкрыцца аўтасалоны, кніжныя і велакрамы, дазваляецца праца музеяў, бібліятэк і архіваў, заапаркаў і батанічных садоў.

Гэта першае рашэнне па змякчэнні каранцінных мер у Германіі. У той жа час большасць строгіх абмежаванняў на сацыяльныя кантакты захоўваюцца да 3 траўня ўключна. Грамадзянам настойліва рэкамендавана насіць маскі ў грамадскім транспарце і пры наведванні крамаў.

З 4 траўня змогуць адкрыцца цырульні, адновяцца заняткі ў выпускных класаў школаў.

Да далейшых распараджэнняў застаюцца зачыненымі кавярні, рэстараны і бары. Па-ранейшаму забароненыя сходы ў цэрквах, мячэцях і сінагогах. Канцэрты і іншыя масавыя мерапрыемствы застаюцца пад забаронай па 31 жніўня. Гатэлі змогуць працаваць толькі для пастаяльцаў, якія здзяйсняюць службовыя паездкі, але там нельга будзе спыняцца турыстам.

Hавiны
У Маскве ўвядуць прапускны рэжым
2020.04.10 20:33

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў