Генеральны сакратар NATO заклікаў Расею шанаваць суверэнітэт Беларусі

12-13 лютага 2020 года ў Бруселі міністры абароны краінаў NATO абмяркоўвалі магчымыя адказы на выклікі бяспекі, якія паўсталі ў сувязі з разгортваннем расейскай ракетнай сістэмы SSC-8 (Новатор 9M729). Енс Стольтэнбэрг, генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага Альянсу, падчас прэс-канферэнцыі ў Бруселі адказаў на пытанне журналіста «Белсату» Сяргея Пелясы.

«Белсат»: Беларусь шануе дамову пра ракеты малой і сярэдняй дальнасці, нават цяпер, калі яна перастала існаваць. Мы бачым, што ціск Уладзіміра Пуціна на Беларусь узмацняецца. Як вы думаеце, што NATO можа зрабіць, каб пазбегнуць патэнцыйнага размяшчэння расейскіх ракетаў і ў Беларусі, не толькі ў Калінінградзе? Ці думаеце вы, што цяпер добры час, каб сустрэцца з афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі ды паразмаўляць пра гэта?

Енс Стольтэнбэрг: Беларусь – партнёр NATO, мы цэнім гэтае партнёрства. Беларусь гэта суверэнная нацыя, якая прымае суверэнныя рашэнні, і мы шануем гэтыя рашэнні. Мы таксама, вядома, заклікаем Расею паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць усіх нацыяў у Еўропе, у тым ліку Беларусі. Гэта пытанне павагі да таго, што ўсе нацыі ў Еўропе – суверэнныя, з правам прымаць уласныя рашэнні без умяшання з боку суседзяў.

Адказ NATO на парушэнне Расеяй дамовы РСМД, распрацоўку і размяшчэнне ракетаў малой і сярэдняй дальнасці ў Еўропе было адным з галоўных пытанняў спаткання міністраў абароны Альянсу 12-13 лютага ў Бруселі.

Лукашэнка прадае вучэнні ЗША ў Еўропе. Ці купіць іх Пуцін?

АА belsat.eu

Глядзі таксама