Генадзь Фядыніч пра сярэдні заробак: Няма ніякіх падставаў для яго павышэння


Белстат апублікаваў новыя звесткі па заробках беларусаў. Згодна з падлікамі нацыянальнага статыстычнага камітэту сярэдні заробак у снежні вырас да 800 рублёў (у лістападзе яна была роўная BLR 717,6). Новыя дадзеныя Белстата каментуе старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч.

Улады вінавацяць у падзенні заробкаў «замежныя чыннікі». Колькі ў гэтым праўды?

Калі яны маюць на ўвазе Расею, што не далі нафты, колькі прасілі, гэта адно. Калі гаварыць пра тое, што сёння дзяржава кіруе ўсімі амаль усімі прадпрыемствамі, то яна – наймальнік. Калі яна не можа кіраваць гэтымі прадпрыемствамі і няма ўмовы для таго, каб зрабіць добры тавар ці паслугу і прадаць яе, то вінаватая ў гэтым толькі дзяржава і яе кіраўнікі.

Сярэдні заробак на канец 2016 – 700 рублёў. Ці пагаджаецеся са статыстыкай?

Калі ўзяць банкаўскую сістэму чыноўніка, калі ўзяць айтышнікаў, то вядома гэта адпавядае таму, што ў іх заробак вышэйшы. А калі з гэтымі лічбамі прыехаць у любы раённы цэнтр ці на любое прадпрыемства, то я нават не называў бы гэтыя лічбы, бо народ можа не вытрымаць слухаць, што заробак 700 рублёў, калі яны атрымліваюць па 200-250 рублёў. Ёсць статыстыка і ёсць праўда.

Ці магчымае абяцанае павышэнне заробку сёлета?

Над гэтымі абяцаннямі нават ужо не хочацца смяяцца. Людзі бачаць, што эканоміка не працуе. Няма ніякіх падставаў для павышэння заробка. Трэба сказаць праўду народу, альбо гэтаму ўраду сысці. Нічога яна путнага ўжо не зробіць.

ДР belsat.eu 

Стужка навінаў