«Газпром» пералічыў «Нафтогаз» 2,9 млрд долараў


У адпаведнасці з рашэнне Стакгольмскага арбітражу расейская кампанія «Газпром» пералічыла «Нафтогаз України» 2,9 млрд долараў ЗША. Украінская кампанія пацвердзіла паступленне сродкаў.

Сітуацыю пракаментаваў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Масква і Кіеў 21 снежня падчас сустрэчы ў Менску падпісалі дамоўленасці пра транзіце газу праз Украіну. Дамова заключаная тэрмінам на пяць гадоў. Акрамя дамоўленасцяў пра транзіт, бакі дамовіліся, што ў межах урэгулявання ўзаемных прэтэнзіяў Расея выплаціць Украіне 3 мільярды долараў ЗША. У сваю чаргу Украіна гатовая адмовіцца ад новай судовай позвы ў дачыненні да Расеі на суму ў 12 мільярдаў долараў у Стакгольмскі арбітраж.

Hавiны
Расея выплаціць Украіне $ 3 млрд у адпаведнасці з рашэннем Стакгольмскага арбітражу
2019.12.21 10:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў