Гарадзенец пасля бойкі запіхнуў мужчыну ў багажнік. Яму пагражае да пяці гадоў


Раніцаю 4 кастрычніка на ганку начнога клубу на вуліцы Ажэшкі ў Горадні пасля непрацяглай размовы пачалі біцца двое. Пасля ўдару мужчыны 1992 года нараджэння ягоны 34-гадовы апанент упаў з прыступак. Пасля гэтага крыўдзіцель запіхнуў мужчыну ў багажнік свайго аўта, вывез за горад і пакінуў у прыдарожнай канаве каля вёскі Чашчаўляны, падае прэс-служба гарадзенскай міліцыі.

Прыкметы аўта міліцыянтам апісаў сведка інцыдэнту.

Міліцыянты знайшлі пацярпелага ў тым жа месцы, дзе яго кінулі: ён спаў.

Падазраваны вярнуўся ў начны клуб, дзе яго і затрымалі. Мужчына быў п’яны (1,6 праміле). Супраць яго распачалі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 183 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – «незаконнае пазбаўленне волі».

Санкцыя артыкулу прадугледжвае пазбаўленне волі да пяці гадоў са штрафам.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў