Гамяльчук абмяняў у банку «пратэрмінаваныя» польскія грошы на буйную суму рублёў


Цяпер яго шукае міліцыя. Банкноты, якія мужчына прынёс у аддзяленне банку па вуліцы Інтэрнацыянальнай яшчэ 8 жніўня, выйшлі з абароту падчас дэнамінацыі ў 1995 годзе. Хаця іх можна было памяняць у банку яшчэ да 2010 года. За 6,5 тыс. злотых ён атрымаў амаль Br 3,2 тыс. Тады гэтая сума была эквівалентая $ 15 цэнтаў (каля 30 капеек на новыя беларускія грошы).

Праваахоўнікі не выключаюць, што ён мог не ведаць пра «пратэрмінаванасць» грошаў. Калі ён звернецца ў банк альбо ў міліцыю, то зможа пазбегнуць больш сур’ёзных наступстваў.

Прыкметы мужчыны: рост 155-160 см, на выгляд 40-45 гадоў, цёмныя валасы. На ім былі чорныя чаравікі, цёмныя штаны, кашуля зялёна-белага колеру ў клетку, акуляры. Пры сабе меў пакет чорнага колеру.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў