Галоўны рэдактар «СБ»: Незалежныя СМІ рыхтуюць пераварот


Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант і галоўны рэдактар «СБ – Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук у эфіры перадачы «Клуб рэдактараў» на «Беларусь-1» рэзка выказаліся пра недзяржаўныя медыі.

«Давайце называць рэчы сваімі імёнамі: на мой погляд, частка даволі папулярных СМІ адкрыта стала на антыдзяржаўныя рэйкі. Напэўна, гучна будзе – на рэвалюцыйныя рэйкі. Яны не проста асвятляюць падзеі, якія адбываюцца, а аказваюць садзейнічанне», – сказаў Эйсмант.

«Іван Міхайлавіч, ніякіх рэвалюцый. Яны рыхтуюць пераварот», – адказаў яму Дзмітрый Жук.

Кіраўнік тэлекампаніі «Мір» Уладзімір Пярцоў заявіў, што дзейнасць некаторых СМІ не мае ніякага дачынення да журналістыкі. Паводле яго, стрым з вулічных акцый – гэта «падрыўная і дэструктыўная праца, якая каардынуе пратэсты».

Hавiны
Лукашэнка загадаў выгнаць з Беларусі СМІ, якія «клічуць людзей на майданы»
2020.07.23 15:22

23 ліпеня падчас нарады Аляксандр Лукашэнка загадаў выгнаць з краіны замежныя СМІ. «Не трэба чакаць ніякага канца электаральнай кампаніі. Выганяйце адсюль, калі яны не выконваюць нашыя законы і клічуць людзей на майданы», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

КА belsat.eu

Стужка навінаў