Французскія самалёты нанеслі авіяўдары па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGT016OXNqejFpbHMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Дзясятак баявых самалётаў Францыі нанеслі 20 авіяўдараў па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы» у сірыйскім горадзе Ракка.

«Падчас рэйду, у якім узялі ўдзел у тым ліку 10 знішчальнікаў, што вылецелі адначасова з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Іярданіі, былі скінутыя 20 бомбаў», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве Міністэрства абароны Францыі.

Горад Ракка з’яўляецца фактычнай сталіцай «Ісламскай дзяржавы». Удары былі нанесеныя праз два дні пасля тэрактаў у Парыжы, што сталі прычынай смерці 129 асобаў. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава».

Аперацыя была праведзеная ўвечары 15 лістапада і здзяйснялася па ўзгадненні з амерыканскімі сіламі, паведамляецца ў афіцыйнай заяве. Удары былі нанесеныя па камандным пункце джыхадыстаў, цэнтры вярбоўкі баевікоў, сховішчу зброі і боезапасаў і па вучэбным лагеры баевікоў.

НМ, belsat.eu, паводле France24

Стужка навінаў