Французскі вынаходнік пераляцеў праз Ла-Манш на «рэактыўнай дошцы»


Французскі вынаходнік Фрэнкі Запата 4 жніўня пераправіўся праз Ла-Манш на лятучай дошцы з рэактыўным маторам. Пра гэта паведамляе Reuters.

У суправаджэнні трох верталётаў Запата вылецеў з Сангатэ, недалёка ад Кале ў Францыі, і прызямліўся ў Сэнт-Маргарэт на паўднёвым узбярэжжы Брытаніі. Увесь маршрут заняў крыху больш за 20 хвілінаў. Падчас пералёту Запата рабіў дазапраўку на спецыальнай платформе.

Упершыню перасекчы Ла-Манш на лятучай дошцы Запата паспрабаваў 25 ліпеня, але спроба была няўдалай.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў