ФОТАФАКТ: Парашэнка, Цімашэнка і Зяленскі галасуюць


Трое галоўных, паводле сацыялагічных апытанняў, кандыдатаў аддалі свае галасы на выбарах прэзідэнта Украіны. «Белсат» падрыхтаваў фотасправаздачу, як галасавалі Пётр Парашэнка, Юлія Цімашэнка і Уладзімір Зяленскі.

Пётр Парашэнка прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне. Цяперашні прэзідэнт прыехаў у Дом Афіцэраў у Кіеве разам з сям’ёй.

Пётр Парашэнка голосует. Фото – Алесь Попко, belsat.eu

Гэта надзвычай важны дзень у гісторыі Украіны, заявіў ён, апусціўшы ў скрыню бюлетэнь.

Пётр Парашэнка галасуе. Фота – Алесь Папко, belsat.eu

Кіраўніца партыі «Батькивщина» і кандыдат Юлія Цімашэнка прагаласавала на выбарах прэзідэнта. Яна аддала свой голас на выбарчым участку ў Кіеве, у ліцэі «Падол» №100.

Юлія Цімашэнка прагаласавала на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, 2019/03/31, Кіеў. Фота – Антон Перапяліца, belsat.eu

Цімашэнка прыйшла на ўчастак са сваім мужам Аляксандрам.

Юлія Цімашэнка прагаласавала на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, 2019/03/31, Кіеў. Фота – Антон Перапяліца, belsat.eu
Юлія Цімашэнка прагаласавала на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, 2019/03/31, Кіеў. Фота – Антон Перапяліца, belsat.eu

Камедыйны акцёр і кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Зяленскі таксама прагаласаваў на выбарах прэзідэнта.

Уладзімір Зяленскі прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, 2019/03/31, Кіеў. Фота – Ганна Лысун, belsat.eu

У размове з журналістамі ён сказаў, што прагаласаваў за «вельмі годнага, годнага чалавека».

Уладзімір Зяленскі прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, 2019/03/31, Кіеў. Фота – Ганна Лысун, belsat.eu
Уладзімір Зяленскі прагаласаваў на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, 2019/03/31, Кіеў. Фота – Ганна Лысун, belsat.eu

ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў