Фотафакт: п’яны кіроўца ездзіў па Менску на аўце без дзвярэй


Ноччу 12 кастрычніка ўвагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнула незвычайнае аўта.

Пра гэта паведамляецца на сайце ГУУС Менгарвыканкаму.

22-гадовы кіроўца на «KIA» без дзвярэй ехаў па вуліцы Ваўпшасава. Пры гэтым кіроўца быў п’яны – у ягонай крыві было зафіксавана 0,79 праміле алкаголю.

На парушальніка склалі адміністрацыйныя пратаколы, а аўта змясцілі на ахоўную стаянку.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў