Фота дня: Авечка-пратэстовец на маршы фермераў у Лондане


Больш за тысячу фермераў сабраліся ў цэнтры брытанскай сталіцы, каб заклікаць улады аказаць падтрымку сельскай гаспадарцы.

Марш арганізавала арганізацыя «Фермеры за дзеянне» (Farmers for action), якая хоча, каб прэм’ер-міністр Дэйвід Кэмэран прызнаў, што ёсць «сурёзная праблема» у адной з найстарэйшых галінаў прамысловасці Вялікай Брытаніі.

На акцыю пратэсту ўзялі і жывёлаў: авечак і кароваў, якіх апранулі ў вялікабрытанскі сцяг.

Прыбыткі фермераў Туманнага Альбіёну падаюць праз тое, што на рынку ўсталяваліся нізкія аптовыя цэны на тавары, уключаючы малако і крупы. Да таго ж павялічваецца канкурэнцыя з боку глабальных рынкаў і ўсё больш жорсткай цэнавай вайны супермаркетаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў