Фонд культурнай салідарнасці – у падтрыманне пацярпелых творцаў


Дапаможа фонд юрыдычна, матэрыяльна і псіхалагічна – у межах заканадаўства Беларусі.

Фонд культурнай салідарнасці створаны дзеля прадстаўнікоў айчыннай галіны культуры, якая не засталася ў баку ад палітычных працэсаў у краіне, а таму не пазбегла рэпрэсіяў. У прыватнасці, гэта звальненні за выказванне грамадзянскай пазіцыі, арышты, адмена канцэртаў і спектакляў, псіхалагічны ціск і пагрозы з боку сілавых органаў.

Кіраўнікі фонду – музыка Марына Шукюрава і культурны прадзюсар Сяргей Будкін кажуць, што дапамогу атрымаюць усе так ці інакш рэпрэсаваныя дзеячы культуры. Новаўтвораная ініцыятыва таксама паспрыяе ў падтрыманні творчых ідэяў гэтых асобаў, каб дапамагчы рэалізаваць сябе па-за дзяржаўнымі праграмамі.

Мірная акцыя падтрымкі культурных дзеячаў Беларусі з удзелам артыстаў і хору. Купалаўскі тэатр, Менск. 19 жніўня, 2020 г.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Раней больш за тысячу працаўнікоў галіны культуры і мастацтва падпісалі адкрыты ліст да ўладаў, дзе высунулі восем патрабаванняў – ад адстаўкі нязменнага кіраўніка і вызвалення закладнікаў ягонага рэжыму, да рэабілітацыі ўсіх незаконна пакрыўджаных у мінулыя роўна два месяцы.

«Мы, тыя, хто падпісаўся ніжэй, з’яўляемся работнікамі сферы культуры нашай краіны, развіваем культуру ўнутры Беларусі і прадстаўляем беларускую нацыю на сусветнай арэне», – было напісана на пачатку звароту.

А ў канцы прагучала папярэджанне:

«У выпадку зʼяўлення інфармацыі пра спробы ціску, пагроз звальнення або пра парушэнні правоў работнікаў галіны культуры, якія падпісаліся пад гэтым лістом, усе мы будзем дзейнічаць салідарна, ажно да адмовы ад прадстаўлення нацыянальных інтарэсаў краіны або адмовы ад арганізацыі міжнародных і нацыянальных культурных імпрэзаў».

Раней у Беларусі быў створаны Фонд спартовай салідарнасці.

Hавiны
Спартоўцы патрабуюць спыніць гвалт і правесці вольныя выбары. На іх ціснуць
2020.09.10 20:29

Фонд цалкам сфармаваны за кошт падтрымання з боку фізічных асобаў. Дапамагаюць розныя людзі – як унутры Беларусі, гэтак і суайчыннікі з замежжа, паведамлялі прадстаўнікі арганізацыі.

ЮЦ Belsat.eu

 

Стужка навінаў