Самая дарагая кватэра на содні! У Кіеве рэкордныя кошты перад фіналам Лігі Чэмпіёнаў


У Кіеве ўзляцелі цэны на арэнду жылля.

У суботу 26 траўня ў Кіеве пройдзе фінал футбольнай Лігі Чэмпіёнаў. За тытул лепшай каманды Еўропы пазмагаюцца мадрыдскі «Рэал» ды «Ліверпуль».

Гэтая падзея ўзвінціла кошты на арэнду жылля ва ўкраінскай сталіцы.

Адна з прапановаў змешчаная на онлайн-сэрвісе па рэзервацыі жылля booking.com – начлег у апартаментах у ноч з 26 на 27 траўня для сямі асобаў за $ 7 654.

Некалькі дзён таму іспанскае выданне «AS» паведамляла, што больш за 2200 фанатаў «Рэалу» вярнулі квіткі на фінал Лігі Чэмпіёнаў. Пайсці на гэты крок іх прымусілі праблемы з лагістыкай і завышаныя цэны ў Кіеве.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў